Параўнанне Генрыха з царом Ірадам - беспадобнае. Акрамя таго, фільм добра вымалёўвае ягоную экзальтаванасць, самадурства. Сёння ты лепшы друг - заўтра табе адрываюць галаву. Нечаканыя ўспышкі клопату і, наадварот, нянавісці. Які ён, Генрых?.. І швец, і жнец, і на
Святло.
На замежных форумах кідаецца ў вочы татальная ветлівасць і ўвага да іншага чалавека. Там не сустрэнеш злой іроніі, мату, абгаворвання і г.д. Нават калі вам падаецца, што чалавек піша поўную лухту, вы пачынаеце свой каментар, спрэчку з добрых, светлых слоў thank you for sharing.
Thank you for sharing! Як мяне гэта ўразіла. Я падумала: у кожнага свой розум і глупа лічыць, што твой нечым апрыёры лепшы за чужы толькі на падставе таго, што іншы чалавек думае іначай. Зрэшты, якая розніца?.. Быць добрым, светлым чалавекам важней, чым проста лічыцца разумным і нармальным.
Аляксей Дзермант «Як можна быць літвінам?»
Славяне versus балты
Русіны versus літвіны
Беларусы versus літвіны
Усведамленне Літвы
Літоўская традыцыя
Метафара Iмперыі
«…Нашую традыцыю немагчыма ўявіць без балцка-паганскага і літоўска-каталіцкага складнікаў… Апрача таго, падкрэслім, што наўпростае дачыненне да балцкай, літоўскай спадчыны маюць не толькі беларусы-каталікі ды літоўскія палякі, але і нашчадкі сярэднявечных русінаў — праваслаўныя беларусы… Збянтэжанасць перад рознымі варыянтамі літоўскіх праектаў выклікае найперш адзін прынцыповы момант: “для ідэолагаў і носьбітаў гэтых праектаў панятак “ліцьвін” даўно адасобіўся ад “беларускай прапіскі”, ператварыўшыся ў альтэрнатыўны беларускаму нацыянальны (з прэтэнзіямі на этнічны) праект". Далейшая засцярога грунтуецца на адчуванні небяспекі гэткай літоўскасці для Беларусі як канстанты, якая мусіла б мець агульнапрынятую нацыянальную метатэорыю. Але мы не будзем дэтальна абмяркоўваць гэтыя ідылічныя варыянты “грамадскай дамовы”, а паспрабуем акрэсліць ім альтэрнатыву ў варунках рэальнай “вайны ідэяў” ды засяродзім увагу на тым, каму і чым літоўшчына гэтак муляе вока…»
Абмеркаваньне ў блозе аўтара…
У гестапа служылі высокаадукаваныя, інтэлегентныя, начытаныя людзі з заслугамі ў навуцы і бездакорнымі манерамі. Гэтыя людзі будавалі канцэнтрацыйныя лагеры, праводзілі доследы на жывых людзях, дзецях, знішчалі тысячамі тысяч у газавых камерах.
З таго часу, шаноўныя, я не гляджу на чалавека праз ружовыя акуляры толькі таму, што ён адукаваны, знакаміты, мае заслугі, сталы ўзрост і прыстойныя манеры. Гэта не падстава для мяне прыпісваць усім ягоным дзеянням і выказванням апрыёры самыя высакародныя намеры і памкненні.
Майце на ўвазе, знакамітыя і з заслугамі, і не крыўдуйце калі што :). Бо я вас папярэдзіла.
Магчыма, і ў адваротным выпадку: калі ахвяра (блізкі сваяк ахвяры) афіцыйна даруе злачынцу, гэта ўплывае на памяншэнне тэрміну зняволення. Я лічу, што кожны чалавек мае права на помсту і на дараванне. І закон мусіць адлюстроўваць гэта права.
Ну і, зразумела, мусяць быць яшчэ нейкія прадуманыя нюансы, выключэнні.
Што тычыцца таго, што смяротнае пакаранне не ўплывае на колькасць злачынстваў, дык гэта зьява, якую вельмі цяжка даследаваць, каб вось так упэўнена сцвярджаць.
Маленькая Мэры. Таксама ўдалы вобраз, але мала :). Хоць акторка нейкай асаблівай сімпатыі ў мяне не выклікае. Цікава паглядзець будзе яе дарослую.
Кардынал Вулсі. Мне зусім не падабаецца выбар актора. А між тым, гэта адзін з самых галоўных персанажаў, вакол якога практычна ўсё адбываецца. Паказаны такі добранькі дзядок. Калі проста зірнуць на партрэт Вулсі, дык узнікае зусім іншы вобраз. Ня шэрага кардынала, а такога вірлавокага чараўніка. З халодным гіпнатычным паглядам і знакам распусты на вуснах. дакладна не святлявенькі, а хутчэй ўэльскага тыпу - чарнявы са светлымі вачыма.
Шарль (Карл), каторы імператар Рымскай імперыі. Выпендрыліся яны канкрэтна :). Але, на мой погляд, вельмі ўдала.
Томас Балейн. Уражанне, мне падаецца, адэкватнае. Добры выбар і класная гульня актора.
Анна Балейн. Імкнуліся стварыць рамантычны вобраз. Але я бачу перад сабой сцервозную сучку... Проста ў яблычка! :). Хаця іншымі сродкамі. Агулам яна чаравала словам, рот у яе не закрываўся, як сцвярджае гісторыя. І трохі дысананс у гледачоў мусіць выклікаць яе шырокая косць, бо партрэтамі сфармавана зусім іншае ўражанне.
Генры, кароль. Мне падабаецца актор і гульня. Многія фішкі Генрыха адлюстраваныя. Магчыма, не хапае нейкай характэрнасці твару, але гэта нюансы. Мяне цікавіць такое пытанне. З узростам Генры моцна растаўсцеў, зрабіўся такі мардаты. Яны збіраюцца ў будучых сезонах трымацца гістарычнай праўды? :). І якім чынам? :).
Зычу шчасця чалавечага і жаночага, верных і шчырых сяброў, гэткіх жа добрых, як і яна сама :).
Дзякуй за спасылку
Днямі выпадкова патрапіла на перадачу з нейкім дурнаватым амерыканскім шоў. Там быў негр з завязанымі вачыма і штук пяць баб, прычым рознай расавай прыналежнасці. Негр іх нюхаў, лізаў, слухаў, мацаў, каштаваў іх самаробныя стравы. І пасля кожнага такога іспыту выстаўляў свае балы ад аднаго да 10. Што паказальна, што найбольш балаў назбірала негрыцянка, прычым, вельмі падобная на яго (іх там было дзве).
пахнуць ён, канешне, пахне. Але як зразумець чым? :) Тут патрэбны вяліііікі досвед. Зрэшты, з адгадваннем рун атрымліваецца нядрэнна.
Цукар - унікальны перадатчык інфармацыі. Успрымаючы салодкае, псіхіка любога чалавека вельмі моцна развальняецца, адкрываецца. Можна ня толькі счытваць інфармацыю. У гэты момант чалавека лёгка сурочыць. Шмат дрэнных рэчаў робіцца на цукеркі, на салодкае. Мяне ў жыцці ня раз папярэджвалі розныя экстрасэнсы і вядзьмаркі аб магчымай порчы менавіта на салодкае, канкрэтна казалі быць асцярожнай у гасцях за сталом.
Але ў мяне і так нюх на салодкае :). З маленства бываю выкідаю салодкія прэзэнты, хоць люблю цукеркі. Менавіта адчуваю нейкі чужародны пах, які найчасцей цягне на ваніты. І зараз як малому даюць, бывае, што і выкіну па той жа прычыне. Аднойчы, памятаю, як вучылася, пазнаёміліся дзяўчаты з нейкімі хлопцамі. Дык адзін мне падарыў шакаладку. Я ўціхую хацела выкінуць, а дзяўчаты заўважылі, гэта іх шакавала. Шакаладку ў мяне адабралі і калектыўна зьелі.
Вось неяк аб прымяненні цукру ў экстрасэнсорыцы не задумвалася. Кажуць, што Ванга гэтак працавала, але я ёй ніколі не цікавілася. Не было ў мяне адчування, што яна мае нейкую выключную моц, хутчэй адчуванне вялікага піяру.
Карацей, трэ' паспрабаваць.
на 3 літра вады
- кубачак молатай у муку аўсянкі для вадкага, для традыцыйнага трэба больш
- кубак журавін
- цукар па смаку
Усё гэта варыць, покуль добра не разварыцца аўсяная мука. ЗасыпАць сухую ў рондаль ня варта - лепш добра размачыць вадой у кубку да стану вадкай смятаны. Па гатоўнасці расцерці ўсё і прапусціць праз друшлаг.
атрымліваецца вельмі пажыўнае пітво

